Іван Аляксандравіч Глебаў
Іван Аляксандравіч Глебаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар |
Іван Аляксандравіч Глебаў (21 чэрвеня 1864, Віцебск — ?) — беларускі гісторык, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1886 г. скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, выкладаў гісторыю і геаграфію ў Магілёўскім рэальным вучылішчы. У 1890 г. пераведзены ў Слуцкую мужчынскую гімназію. З 1902 г. працаваў у Віленскім настаўніцкім інстытуце. У 1907—1917 гг. дырэктар Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Выступаў за перабудову і дэмакратызацыю школьнай справы, працаваў над удасканаленнем вучэбна-выхаваўчага працэсу ў сярэдняй школе. Удзельнік з’езда дырэктараў сярэдніх навучальных устаноў і начальнікаў народных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі (Магілёў, 1917). Аўтар «Гістарычнай запіскі аб Слуцкай гімназіі з 1617—1630 — 1901 гг.» (1903, на рускай мове). Звестак пра лёс Глебава пасля 1917 г. няма.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Снапкоўская, С. Глебаў Іван Аляксандравіч / Святлана Снапкоўская // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 44. — ISBN 985-11-0041-2.
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выкладчыкі Слуцкай гімназіі
- Выкладчыкі Гродзенскай гімназіі
- Выпускнікі СПбДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Выкладчыкі Магілёўскага рэальнага вучылішча
- Выкладчыкі Віленскага настаўніцкага інстытута
- Выкладчыкі Гродзенскай мужчынскай гімназіі